БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

31 Ліпеня 2001
Міжнародны "круглы стол" журналістаў пройдзе у Белавежскай пушчы

 У Белавежскую пушчу ў пачатку апошняга летняга месяца з'едуцца журналісты з Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы. 2-4 жніўня яны правядуць дыскусію па пытаннях узаемадзеяння СМІ і журналісцкіх арганізацый у справе збліжэння народаў гэтых чатырох дзяржаў. "Круглы стол" пад назвай "Прэса за збліжэнне" арганізуюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Кангрэс журналістаў расійскіх СМІ і Цэнтральнае агенцтва развіцця сістэмных інтэграцыйных ініцыятыў. Мерапрыемства падтрымаў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін.
Як стала вядома карэспандэнту БЕЛТА, па выніках дыскусіі намечана прыняць заяву, а таксама зварот да ўсіх сродкаў масавай інфармацыі з заклікам аб'ектыўна асвятляць ход прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.-

http://brestonline.com/be/news/news960.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая