|
Закрытую раней інфармацыю аб колькасці асуджаных непаўнагадовых не ўтойваюць зараз праваахоўныя інстанцыі на Брэстчыне. Відавочна, што маўчаць — сабе шкодзіць. У 2000 годзе, прыкладам, судовая машына не змагла б без прыцягнення ўрачоў, псіхолагаў і педагогаў вынесці справядлівыя пакаранні 525 маладым людзям школьнага ўзросту. Новае заканадаўства ў выглядзе Крымінальна-Працэсуальнага кодэкса спарадзіла яшчэ большую лаву судовых справаў аб злачынствах непаўнагадовых. Карніцкая накіраванасць крымінальных артыкулаў, калі 114 з іх кваліфікуюць цяжкія злачынствы, прымушае суды пераходзіць да практыкі рэальнага пазбаўлення волі непаўнагадовых, і ўжо зараз у Беларусі 34% асуджаных з іх адбываюць пакаранне за кратамі.
|