|
23-га чэрвеня святкаваўся нейкі юбілей Камароўскай-Тамашоўскай школы. Юбілей прыдуманы выключна для таго как школу наведалі імянітыя выпускнікі- аднакласнікі Клімук і Пракаповіч, але папрыяжджалі людзі нават з Далёкага Усходу. Вяскоўцы заўважылі, што банкір Пракаповіч знешне выглядае значна горш чым касманаўт Клімук. Што нехта пракаментаваў: "Які банк- такі і банкір". На ўрачыстасцях аднакласнікі апярэджвалі адзін аднаго ў абяцанках. Клімук, бачачы, як жывуць яго аднавяскоўцы прапанаваў: "Я як кіраўнік касмічнага цэнтра хачу нечым дапамагчы вам. Прасіце". На просьбу правесці ў вёску газ ён адказаў: "Абавязкова зраблю. Галасуйце за Лукашэнка і вам газ будзе. Я з ім нядаўна сустракаўся і ён паабяцаў выканаць любую маю просьбу". А Пракаповіч, тут жа паабяцаў, што Нацбанк выдзяліць на гэта 20 млн. даляраў. Але ўвечары ўраджанне ад сустрэчы сапсаваў прыкры выпадак. Выпускнікам быў заказаны банкет на 70 месцаў. Але за брэсцкім і мясцовым начальствам, што слалася перад імянітымі гасцямі, трапіла на банкет усяго толькі чалавек 20 сапраўдных выпускнікоў, якія вельмі на гэта пакрыўдзіліся.
|