БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

27 Чэрвеня 2001
Час выбіраць настае ў Берасці

 

"Берасцейскія зубры наведалі футбольны матч "Дынама" (Брэст) - "Славія" (Мазыр), які адбыўся 21 чэрвеня. На стадыён "Дынама" Зубры прыйшлі са сцягамі колераў берасцейскай каманды - белымі і блакітнымі з выявамі волата беларускіх лясоў. Падчас гульні распаўсюджваліся налепкі "Час выбіраць!". У перапынку паміж таймамі міліцыянты забралі сцяг з 5-га сектара, але ў другі тайме ён зноў лунаў над галовамі людзей. Гэтым разам "Дынама" (Брэст) перамог "Славію" з лікам 1:0.
22 чэрвеня Зубры завіталі са сцягамі і налепкамі на афіцыйнае мерапрыемства - канцэрт расейскага гурта "ДДТ". Зуброўскія сцягі луналі амаль перад самай сцэнай, а налепкі (больш за 1000) разыйшліся імгненна. На канцэрце сабралася ледзь не ўся берасцейская моладзь, і яна з захапленнем успрыняла заклік "Час выбіраць". Стужкі з гэтым надпісам моладзь ляпіла на майкі, кашулі, кепкі. Узняцце зуброўскага сцягу віталася воплескамі. Нехта нават ісхітрыўся пазначыць "Часам выбіраць" спіну міліцыянта, і той так і прахадзіў з налепкай увесь канцэрт (а гэта болей за 2 гадзіны).
http://brestonline.com/be/news/news878.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая