БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

26 Чэрвеня 2001
З прадпрымальнікаў — у «нелегалы»

 Брэсцкія ўлады зноў «наязджаюць» на прыватнае возніцтва, што абарочваецца ўжо стыхійнымі страйкамі, прыкладам, таксістаў адной з буйнейшых у горадзе фірмы «Брава».
Калі да ўвядзення дэкрэта №12 кожны аўтаўладальнік плаціў у месяц 6 «мінімалак», альбо 34,2 тысячы рублёў, то зараз фіксаваная стаўка падатку падскочыла да 40 еўра. Гэта значыць, што, дублюючы «льготу» зверху, Брэсцкі аблсавет сваім рашэннем ад 28.05.2001 г. прымусіў таксістаў плаціць не па сярэднерэспубліканскім паказчыку (35 еўра) грашовага падатку, а па максімальным.
Калі ж прыплюсаваць суму страхавога плацяжу (130 тысяч рублёў), куплю таксометра (200$), рацыі і антэны (120 $), то так званая дзяржаўная падтрымка прадпрымальнікаў абарочваецца для кіроўцаў сапраўдным здзекам. Многія лічаць за лепшае выкупіць сабе дарагое месца ў «нелегальных» фірмах, якія нейкім чынам поўнасцю кантралююць прыватнае возніцтва ля начной дыскатэкі «Арлекіна», рэстаранаў «Брэст», «Масква», «Інтурыст», «Дружба».

http://brestonline.com/be/news/news873.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая