БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

31 Траўня 2001
Пінская «ПРАВІНЦЫЯлка»

 Доўгія спробы стварыць у сталіцы беларускага Палесся — Пінску незалежнае выданне нарэшце матэрыялізаваліся ў штотыднёвіку «ПРАВІНЦЫЯлка». Заснавальнікам стаў прыватны прадпрымальнік, журналіст з суседняга Столінскага раёна Аляксандр Ігнацюк.
Ужо выйшлі два пілотныя нумары «ПРАВІНЦЫЯлкі» пад лозунгам «…як свежы вецер у горадзе тваім!» накладам па 10 тысячаў асобнікаў. Аляксандр Ігнацюк тлумачыць, што «газета практычна не залежыць ад жаданняў пінскай вертыкалі». «ПРАВІНЦЫЯлка» зарэгістраваная ў Дзяржкамдруку, падпісаная дамова з рэспубліканскім аб’яднаннем «Белпошта», а літаральна на днях рэдакцыя заключыла дамову з прыватнай друкарняй у сталіцы», — паведаміў НАШАЙ СВАБОДЗЕ А.Ігнацюк. Рэдактар заўважыў, што першы пілотны нумар ён мусіў друкаваць у суседняй Украіне. З ліпеня «ПРАВІНЦЫЯлка» плануе выходзіць кожны чацвер у двух колерах. ("Юрась ХМЯЛЬНІЦКІ, Наша Свабода")

http://brestonline.com/be/news/news809.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая