БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

29 Траўня 2001
Пінскія ўлады закрытыя ад народа

 Каля месяца таму група грамадзян Пінска звярнулася ў гарадскі выканаўчы камітэт з прапановай вывешваць у фае будынку копіі ўсіх рашэнняў выканкама, а старшыні выканкама і ягоным намеснікам праводзіць прэс-канферэнцыі з мэтай лепшага інфармавання насельніцтва.
На думку грамадзянаў, якія падпісалі зварот, жыхары горада недастаткова праінфармаваныя аб дзейнасці выканаўчай улады, паколькі публікацыі ў афіцыйнай газеце «Пінскі веснік» утрымліваюць толькі частковую інфармацыю.
Адказ, падпісаны намеснікам старшыні выканкама Федаровічам, быў атрыманы днямі. У ім гаворыцца, што, на думку выканкама, інфармацыі, надрукаванай у «Пінскім весніку», дастаткова. Пра альтэрнатыўныя прапановы грамадзян у адказе ўвогуле не ўзгадваецца. ("BARC NEWS")

http://brestonline.com/be/news/news799.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая