БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

29 Траўня 2001
У Грузіі загінуў кантрактнік з Беларусі

 Каўказскія «гарачыя кропкі» забралі жыццё яшчэ аднаго беларуса: у Грузіі загінуў кантрактнік памежных войскаў Расіі Віталь Чычэвіч, ураджэнец вёскі Прылукі Брэсцкага раёна.
На радзіме 23-гадовага капітана атрымалі трагічную вестку з Брэсцкага гарадскога ваенкамата яшчэ 7 дзён таму. За гэты час бацька Пётр Чычэвіч поўнасцю пасівеў і 28 траўня быў вымушаны асабіста выехаць у Маскву, бо з Расіі нават не патэлефанавалі, а, па чутках, сын быццам бы пахаваны ўжо на адных з вайсковых могілак. ("Мікола НЯЗЛОМНЫ, Наша Свабода")

http://brestonline.com/be/news/news797.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая