БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

29 Траўня 2001
Рэканструкцыя Бярозаўскай ГРЭС

 Рыхтуецца да рэканструкцыі адна з найбуйнейшых беларускіх гідраэлектрастанцыяў – Бярозаўская, што ў Брэсцкая вобласці. Згодна з планам, будуць пабудаваныя два катлы з газавымі турбінамі па 25 мегават кожная. У выніку магутнасць кожнага блока электрастанцыі павялічыцца на 50 мегават. Дзякуючы гэтаму на 20% знізіцца расход паліва. Зараз распрацоўваецца архітэктурны праект надбудовы. Плануецца, што да канца года рабочая дакументацыя пройдзе экспертызу, і можна будзе распачаць рэканструкцыю.
Цяперашнім часам электрастанцыя працуе ў асноўным для айчынных спажыўцоў электраэнергіі. Аднак ужо выдзелена лінія, і да канца траўня адзін з энергаблокаў пачне пастаўляць электрычнасць у Польшчу. ("Васіль ЯКАЎЛЕЎСКІ, БелаПАН")

http://brestonline.com/be/news/news796.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая