БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
Міжнародны сімпозіўм археолагаў "Ад неалітізацыі да пачатку эпохі бронзы. Культурныя змены ў міжрэччы Одэру і Дняпра паміж 6-м і 2-м тысячагоддзеі да нашай эры" распачаў 29 траўня сваю працу ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце, паведамляе БелаПАН. Удзел у сімпозіўме прымаюць вядомыя археолагі і гісторыкі з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. На працягу трох дзён яны будуць абмяркоўваць даследаваныя навукоўцамі перыяды жыцця насельніцтва Палесся ў перыяд неаліту. Гэты перыяд характэрызуецца аседласцю насельніцтва, зьяўленнем у гэтых мейсцах жывёлагадаўлі і земляробства, вынаходніцтвам керамікі, удасканаленнем каменных прылад працы, вырабаў з косці і дрэва, зьяўленнем ткацтва, а таксама культурным характарам пачатку эпохі бронзы ў міжрэччы Одэру і Дняпра. Як адзначыў на адкрыцці сімпозіўма акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Касцюк, цяперашняя сустрэча аднаўляе супрацоўніцтва паміж навукоўцамі суседніх краін у галіне археалогіі. Работнік жа упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Леанід Несцерчук падкрэсліў, што Брэст для правядзення сімпозіўма выбраны невыпадкова. Дзейнічуючая пры аблвыканкаме каардынацыйная рада па захаванню гістарычнай і духоўнай спадчыны шмат зрабіла дзеля адраджэння помнікаў архітэктуры, якіх на Брэшчыне налічваецца 306, а таксама дзеля вяртання на радзіму шматлікіх забытых імёнаў. |
http://brestonline.com/be/news/news63.html |