БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні перадалі Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музэю 131 ікону, якія былі затрыманы мытнікамі на пункце пропуска "Брэст-Цэнтральны". Паводле намесьніка Брэсцкай мытні Мікалая Їгнацэвіча, у гэтым, як і ў папярэднія гады, кантрабандысты прадпрымаюць актыўныя спробы правезьці праз беларуска-польскую мяжу мастацкія каштоўнасьці, у тым ліку рэчы культа ды іканапісу. Паводле апошніх дадзеных, за студзень-травень на Брэсцкай мытні затрымана 252 іконы. Усе яны, як правіла, перавозіліся ў міжпаталочнай прасторы цягнікоў і былі знойдзены памежнікамі ці мытнікамі падчас агляду. Далейшая доля перададзеных музэю ікон будзе вырашана ў бліжэйшы час. Некаторыя з іх застануцца ў музэі, а частка будзе перададзена ў храмы. 28 траўня Брэсцкая епархія адзначае 160-годдзе з дня заснаваньня, і 10-годдзе з дня адраджэньня. Паводле Н. Їгнацэвіча, Брэсцкая мытня хацела б зрабіць вернікам падарунак з гэтае нагоды. |
http://brestonline.com/be/news/news57.html |