БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
1.300 подпісаў грамадзянаў сабраныя ў Берасьці пад зваротам аднавіць выставу "Каты й ахвяры", зачыненую 27 студзеня рашэньнем Берасьцейскага Гарвыканкаму. Улады зьвярнулі ўвагу на выставу пасьля таго, як адной з маладых наведніц стала млосна, - выйшла вуснае распараджэньне зачыніць экспазыцыю. Арганізатары не падпарадкаваліся - і тады выстава была зачыненая распараджэньнем гарвыканкаму. Улічваючы цікавасьць да выставы, ейныя арганізатары зьвярнуліся да ўладаў гораду з просьбаю аднавіць дзейнасьць экспазыцыі. |
http://brestonline.com/be/news/news452.html |