БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў назіраецца значная актывізацыя ў маладзёжным асяродку. Днямі на рэгіянальным узроўні прайшлі адразу два важныя маладзёжныя форумы. У вёсцы Брашэвічы на Брэстчыне прадстаўнікі маладзёжных арганізацыяў вобласці выпрацавалі праграму сумесных дзеянняў, канчатковая мэта якой – мабілізаваць і заахвоціць моладзь прыйсці на выбары. Удзел у сустрэчы, арганізаванай Цэнтрам рэгіянальнага супрацоўніцтва з Белаазёрска пры падтрымцы Брэсцкага цэнтра «Вежа», узялі прадстаўнікі 14 арганізацыяў з 8 раёнаў. Маладзёжныя лідэры падпісалі «Пагадненне пра супрацоўніцтва», у якім задэкларавалі намер змагацца за незалежнасць краіны. Першачарговай задачай, безумоўна, абвешчаная мабілізацыя моладзі на прэзідэнцкую гонку. Падобныя сустрэчы, як і інфармацыйны абмен, мусяць стаць пастаяннымі для рэгіёна.(Наша Свабода) |
http://brestonline.com/be/news/news451.html |