БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

28 Лістапада 2000
Сьлед Ціцянкова ў Белавескай пушчы

 

Былы кіраўнік справаў Аляксандра Лукашэнкі Іван Ціцянкоў, які ў свой час узначальваў таксама Беларускі фонд запаведнікаў, калісьці пачаў будаваць у Белавескай пушчы вялікую царкву. Ужо год, як Ціцянкоў зьняты з высокай пасады, а царква так і засталася надабудаванаю. Дарэчы, ў Белавескай пушчы багата адмысловых новабудоўляў, распачатых пры Іване Ціцянкове.
Паводле галоўнага рэдактара экалягічнае газэты “Белавеская пушча” Валерыя Дранчука, які нядаўна наведаў запаведнік, знакаміты нацыянальны парк паступова ператвараецца ў камэрцыйную ўстанову. На тэрыторыі цэнтральнае сядзібы апошнім часам пабудаваныя тэнісныя корты, два гатэлі, шыкоўная рэстарацыя. Да таго ж пушча высякаецца і актыўна эксплюатуецца. Працяг на Радыё Свабода.
http://brestonline.com/be/news/news373.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая