БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
![]() Спадар Мазалаў ня толькі адмоўна выказаўся наконт мэтазгоднасьці правядзеньня гэтага страйку, але і зазначыў, што статут грамадзкага аб’яднаньня, якое ён узначальвае, забараняе выкарыстоўваць страйк як сродак барацьбы прадпрымальнікаў за свае правы. Але берасьцейскія гандляры не прыслухаліся да парадаў старшыні гарадскога прафсоюза прадпрымальнікаў. Пераважная большасьць тых, хто гандлюе на рынках гораду, сёньня вырашыла не выходзіць на працу і падтрымаць агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту. Нягледзячы на тое, што ў Берасьці прадпрымальнікамі ня быў створаны свой адмысловы страйкам, прыватныя гандляры атрымлівалі ўсю інфармацыю зь Беларусі пра падрыхтоўку да сёньняшняй працы. Пустыя прылаўкі рэчавых рынкаў зьявіліся поўнай нечаканасьцю і для берасьцейскіх уладаў. Яны не прадбачылі, што мясцовыя прадпрымальнікі здолеюць арганізавана і адказна правесьці свой папераджальны страйк. |
http://brestonline.com/be/news/news366.html |