БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
Паводле звестак на 16 гадзін, 29 кастрычніка у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 48,7 працэнта выбаршчыкаў. Баранавіцкая сельская акруга № 6, Івацэвіцкая № 10 і Пінская сельская акруга № 5 па-ранейшаму наперадзе: тут на выбары прыйшлі больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Нават Пінская гарадская акруга № 14 пасля 14 гадзін праявіла актыўнасць: на ўчасткі прыйшлі 33,9 працэнта выбаршчыкаў. Самай складанай застаецца сітуацыя ў Лунінецкай акрузе № 12. Тут на 55 участках працуюць каля сотні назіральнікаў ад партый і грамадскіх аб,яднанняў. Яны зазначаюць, што кандыдат у дэпутаты Васіль Гаргун, парушаючы Выбарчы кодэкс, ходзіць па ўчастках. Свае паводзіны ён тлумачыць тым, што з,яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Іншых сур,ёзных парушэнняў пакуль не зафіксавана. У тэлефоннай размове з карэспандэнтам БелаПАН другі кандыдат па гэтай акрузе журналіст Марыя Юрко выказала вялікую падзяку назіральнікам, якія прыехалі, каб не дапусціць фальсіфікацый на карысць Гаргуна. |
http://brestonline.com/be/news/news308.html |