БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
Суд у Берасьці па справе дэпартаванага сьвятара Зьбігнева Караляка адбудзецца, калі ўлады дазволяць яму перасячы мяжу. На 27 верасьня прызначанае пасяджэньне суда Ленінскага раёна Берасьця, на якім будзе разглядацца скарга ксяндза касцёла Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа Зьбігнева Кароляка, дэпартаванага беларускімі ўладамі. Нагадаем, што сёлета ўладам удалося выдварыць за межы Беларусі апальнага ксяндза, які карыстаўся вялікай папулярнасьцю ў прыхаджанаў. Грамадзянін Польшчы Зьбігнеў Кароляк з красавіка спрабуе аспрэчыць два адміністрацыйныя спагнаньні, накладзеныя на яго начальнікам Ленінскага РАУС Брэста Аркадзем Касьцючыкам за парушэньне правілаў знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі замежных грамадзянаў. Прадстаўнікі суда прынцыпова патрабуюць прысутнасьці Кароляка на судовым пасяджэньні 27 верасьня. Юрыст Ігар Кабалік заявіў, што яўка Кароляка ў суд немагчымая, пакуль дзейнічае пастанова аб дэпартацыі. Разам з тым, на днях юрыст выехаў у Польшчу, каб разам з Каролякам прыехаць да польска-беларускай мяжы: спроба яе перасячы, каб зьявіцца ў суд, Каролякам будзе ўсё ж прадпрынятая. Па матэр'ялах Радыё РАЦЫЯ
|
http://brestonline.com/be/news/news240.html |