БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
22 верасня на ААА "Брэсцкі завод бытавой хіміі" адбыўся надзвычайны сход акцыянераў. Расійскі акцыянер прадпрыемства, фірма "Ост-Вест корпорэйшн", здолела прад'явіць на ім кантрольны пакет акцыяў "Брэстбытхіма". У агульнай колькасці, у выніку мэтанакіраванай скупкі акцыяў працоўнага калектыву, да сходу "ОВК" валодала каля 53% каштоўных папераў заводу. Першым крокам новых акцыянераў "Брэстбытхіма" стала зняцце ў прысутнасці прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі старой дырэкцыі заводу на чале з Ірынай Галімавай. Дарэчы, знаходзячыся ў запланаваным адпуску, яна ўсе ж такі зьявілася 22 верасня на заводзе. Але толькі для таго, каб канчаткова развітацца з ім. А заменіць яе на пасадзе дырэктара "Брэстбытхіма", хутчэй за ўсе, ужо раней займаўшы яе Уладзімір Салавей. |
http://brestonline.com/be/news/news235.html |