БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

13 Кастрычніка 2003
Палкоўнік зь Берасьця памер адразу па заканчэньні вучэньняў

 Магчымай ахвярай вайсковых вучэньняў “Чыстае неба – 2003”, што адбываліся ў Беларусі цягам мінулага тыдня, стаў намесьнік камандзіра 38-й мабільнай брыгады Вячаслаў Дудараў.
Палкоўнік Дудараў памер адразу пасьля вяртаньня з палігону да месца дыслякацыі сваёй вайсковай часткі ў Берасьце раніцай 13 кастрычніка. Прычынай сьмерці названая вострая сардэчная недастатковасьць. Мэдыкі не выключаюць, што яна была вынікам нэрвовага стрэсу, што напаткаў удзельнікаў вучэньняў “Чыстае неба – 2003”.
Палкоўніку Вячаславу Дудараву было 45 гадоў.

http://brestonline.com/be/news/news2111.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая