|
"Прававыя формы прыцягнення інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь на прыкладзе СЭЗ “Брэст” - так называецца навукова-практычная канферэнцыя, якая праходзіць сёння ў Брэсце. У рабоце канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Адміністрацыі Прэзідэнта, праўлення банкаў, адміністрацый свабодных эканамічных зон. Мяркуецца, што падчас гэтага форуму будуць разгледжаны дасягненні і праблемы функцыянавання свабодных эканамічных зон у нашай краіне, практыка вырашэння судовых спрэчак з удзелам рэзідэнтаў, прававыя аспекты і гарантыі прыцягнення інвестыцый.
|