БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
Суд першай інстанцыи Ленінскага раёна г. Брэста агалосіў вырак генеральнаму дырэктару брэсцкай фірмы "WAM" Міхаілу Кіселю... 13 год пазбаўлення волі. На працягу васьмі год (з 1991-га да 1997-га) гэты чалавек, заваяваўшы давер заможных берасьцейцаў, абяцаў ім у хуткім часе пабудаваць цудоўныя кватэры ў прэстыжным раёне горада - у самым цэнтры, у квартале, азначаным вуліцамі Савецкай, Маякоўскага, Камсамольскай і Гогаля. Паводле яго словаў, старыя будынкі будуць знесены, а на іх мейсцы паўстануць шматкватэрныя дамы-люкс. Ен таксама спасылаўся на пагадненне з уладамі. Кліенты клюнулі і пачалі рабіць унескі: Usd 5, хто Usd 10, а хто і Usd 30-40 тыс. Давалі ў доўг, пад кватэрныя дамовы, пад распіскі. Такім чынам, 20 даверлівых гараджан ссудзілі прадпрымальніку Usd 330 тыс., што было даказана падчас судовага разбору. Менавіта столькі чалавек звярнулася да праваахоўных ворганаў, калі яны зразумелі, што іх дураць за іхнія ж грошы. Але ж кажуць, што пацярпелых на шмат болей - проста чыноўнікі, займаючыя салідныя пасады, не захацелі "свяціцца" ў судовай залі і пераважаюць плакаць аб страчаных укладаннях сам на сам. Паводле некаторых дадзеных, рэальная запазычыннасць Міхаіла Кіселя ў гэтым фантастычным пражэкце мае лічбу з пяццю нулямі. Галава фірмы, калі запахла смажаным, зьехаў за мяжу: быў у Чэхіі, Польшчы, але найчасцей - у Расіі. Аднак не стрымаўся і прыехаў адведаць сваю жонку... |
http://brestonline.com/be/news/news198.html |