|
Большасьць прадпрымальнiкаў Берасьця, што гандлююць на рэчавых рынках гораду, сёньня падтрымалi агульнанацыянальны страйк сваiх калегаў. У Берасьцi ня быў створаны адмысловы страйкавы камiтэт прадпрымальнiкаў, але гандляры найбуйнейшых рэчавых рынкаў гораду праявiлi салiдарнасьць у справе правядзеньня папераджальнай акцыi пратэсту. Да агульных патрабаваньняў, якiя вылучаныя прадпрымальнiкамi Беларусi i скiраваныя супраць плянаваных зьменаў у дэкрэт Лукашэнкi №12, берасьцейскiя гандляры высунулi свае. Яны тычацца адмены некаторых рашэньняў гарадзкiх уладаў, паводле якiх павялiчаныя cтаўкi мясцовых збораў з прадпрымальнiкаў. Гандляры берасьцейскага цэнтральнага рынку таксама патрабуюць ад адмiнiстрацыi стварэньня роўных умоваў працы разам з гандлёвымi кропкамi аблспажыўсаюзу, да якога належыць рынак.
|