|
У Берасьцi спыненая адмiнiстрацыйная справа супраць кiраўнiка мясцовай фiлii праваабарончага цэнтру "Вясна" Ўладзiмера Вялiчкiна, якi летась 9 сьнежня быў затрыманы падчас акцыi "Ланцуг неабыякавых людзей". Спадар Вялiчкiн атрымаў рашэньне Берасьцейскага абласнога суду. У iм гаворыцца, што кiраўнiк мясцовай фiлii правабарончага цэнтру "Вясна" сапраўды знаходзiўся ў той дзень каля берасьцейскага кiнатэатру "Беларусь" i трымаў партрэт зьнiклага бязь зьвестак Юрыя Захаранкi. Але гэты партрэт, сьцвярджаецца ў рашэньнi абласнога суду, "не адлюстроўваў грамадзка-палiтычных, групавых цi iншых асабiстых iнтарэсаў цi пратэсту", а таму ў дзеяньнях Вялiчкiна адсутнiчае склад адмiнiстрацыйнага правапарушэньня. Таму ранейшая пастанова суду Ленiнскага раёну Берасьця аб прыцягненьнi берасьцейскага правабаронцы да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi мусiць быць скасаваная.
|