|
28 сакавіка на брэсцкім стадыёне «Будаўнік» пройдзе мітынг у рамках агульнанацыянальнага адзінага дня прафсаюзных дзеянняў. Рашэнне аб гэтым прыняў прэзідыум Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. На пашыраным сходзе 11 сакавіка брэсцкія прафсаюзы падтрымалі акцыю пратэсту, ініцыяваную Федэрацыяй прафсаюзаў Беларускай (ФПБ). 13 сакавіка ў аблвыканкам была пададзена заяўка з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу на стадыёне «Будаўнік» 28 сакавіка з 17.30 да 19.00. Аблвыканкам акцыю санкцыянаваў. Аднак некаторыя карэктывы ў планы прафсаюзаў Брэсцкай вобласці ўнесла рашэнне кіраўніцтва ФПБ аб правядзенні ў Мінску замест маштабнай акцыі пратэсту прафсаюзнага сходу. Тым не менш кіраўніцтва абласнога аб’яднання пастанавіла, што мітынг у Брэсце адбудзецца. Пакуль, праўда, невядома, колькі людзей удасца сабраць, бо многія абкамы прафсаюзаў акцыі не падтрымліваюць. Разам з тым удзельнічаць у мітынгу плануюць прадстаўнікі Свабоднага прафсаюзу Беларускага, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), а таксама Партыі камуністаў Беларускай.
|