БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

28 Сьнежня 2001
У Брэсце асудзілі міліцыянта-забойцу

 Да 15 гадоў пазбаўлення волі асуджаны былы супрацоўнік Ленінскага раённага аддзелу аб’яднання «Ахова» горада Брэста Леанід Казека.
У траўні 2001 году з табельнай зброі міліцыянера быў забіты 23-гадовы жыхар Брэста. Па дадзеным факце была ўзбуджана крымінальная справа. Трагедыя адбылася падчас ужывання міліцыянерам і трыма яго знаёмымі спіртнога на КПП базы «Белімпартгандаль». Падчас застолля Леанід Казека дастаў з кабуры табельны пісталет Макарава і жартам прапанаваў выстраліць. Пасля гэтага ён прыставіў пісталет да галавы аднаго з удзельнікаў застолля і націснуў на курок. Смяротна траўмаваны 23-гадовы брастаўчанін на наступны дзень памёр у бальніцы. Суд прызнаў міліцыянера вінаватым у забойстве і асудзіў яго да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд Брэсцкага абласнога суду без змянення.

http://brestonline.com/be/news/news1327.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая