|
У Белавежскай пушчы прашла трохдзённая міжнародная канференцыя па падрыхтоўцы транс-памежнага праэкту па захаванню біалагічнай разнастайнасці, прыроднага комплексу і культурнай спадчыны гэтага Нацыянальнага парку. Таксама разглядаўся сумесны план упарадкавання ў Белавежскім экалагічным рэгіёне. Канферэнцыя была арганізавана вядучымі прыродаахоўнымі арганізацыямі і навуковымі ўстановамі Беларусі, Польшчы і Галандыі. Удзельнікі прааналізавалі сітуацыю вакол рэкаў Нараў і Нараўка, рэдкіх відаў раслін і жывёлаў, арганізацыі экалагічнага сельскагаспадарання, развіцця экалагічнага турызму і інш. Высновы, зробленыя эколагамі і навукоўцамі, знойдуць свой адбітак у новым праэкце, які зьяўляецца працягам праграмы "Захаванне біалагічнай разнастайнасці лясоў Белавежскай пушчы", распачатай у 1992 годзе з дапамогай Сусветнага Банку Рэканструкцыі і Развіцця.
|