БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
Новая настойка выраблена з марской капусты, якая валодае лекавымі якасцямі. На чарзе "Кедроўка" з натуральнай сыравіны. У той жа час з прылаўкаў крамаў папулярная брэсцкая водка пачала знікаць. Прычына ў тым, што ўся белая водка ў Беларусі з пачатку чэрвеня стала стратнай. Гэта прывяло да памяньшэння яе вытворчасці і рэалізацыі. Вытворцы пераключыліся на выпуск каляровай водкіі і настоек. Паводле дырэктара Брэсцкага лікёра-водачнага завода Васіля Белка, патавая сітуацыя склалася з-за росту курса эўра -- грашовай адзінкі, да якой "прывязаны" акцыз: быў 535 рублёў, а стаў каля 600. Па падліках, каб кампенсаваць страты і выйсці на прыбытак, трэба павялічыць цэну на белую водку на 35 працэнтаў, што не санкцыявана дзяржавай. За кошт вытворчасці каляровай водкі пакрыць стратнасць водкі белай не ўдаецца... Ва ўрадзе думаюць, але пакуль-што маўчаць. Думаюць, як выканаць дзяржзаказ і пры гэтым не абцяжарыць алкагольных вытворцаў. Самы вытворцы гатовы выканаць планы, але не па дэмпінгавым цэнам. |
http://brestonline.com/be/news/news128.html |