БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

26 Лістапада 2001
Мытня выратоўвае абразы

 Каля 500 абразоў і прадметаў царкоўнага побыту затрыманы сёлета супрацоўнікамі Брэсцкай мытні. 22 лістапада ў цягніку №9 «Масква – Варшава» ў тайніку былі знойдзены яшчэ 30 абразоў. Усе яны канфіскаваны. Гаспадар кантрабанднага грузу, як і ва ўсіх астатніх падобных выпадках, не выяўлены. У той жа дзень 9 абразоў былі перададзены Свята-Мікалаеўскай гарнізоннай царкве Брэсцкай крэпасці. Ва ўрачыстай абстаноўцы іх уручылі настаяцелю храма.
Толькі сёлета ў храмы Брэсцкай вобласці брэсцкія мытнікі перадалі некалькі дзесяткаў абразоў. Канфіскаваныя абразы і прадметы царкоўнага начыння пашырылі калекцыі брэсцкага Музея выратаваных каштоўнасцей і іншых музеяў краіны.

http://brestonline.com/be/news/news1263.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая