|
Шматлікія парушэнні патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў гандлю і гігіенічных нарматываў устаноўленыя падчас праверак Камітэтам дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці прадпрыемстваў грамадскага харчавання, размешчаных на аўтатрасах. У лютым гэтага года Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне «Аб развіцці прыдарожнага сэрвісу на тэрыторыі вобласці». Дадзеным рашэннем была зацверджаная схема развіцця аб’ектаў дарожнага сэрвісу, у якой прадугледжвалася будаўніцтва 38 аб’ектаў харчавання. Камітэт дзяржкантролю, улічваючы сацыяльную значнасць развіцця прыдарожнага сэрвісу, правёў шэраг рэйдавых праверак аб’ектаў харчавання. На момант праверак палова аб’ектаў не працавала. На сямі дзеючых аб’ектах устаноўленыя парушэнні правілаў гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці. Кантралёры зафіксавалі аблічванні пакупнікоў, парушэнні патрабаванняў, прад’яўляемых да якасці прадуктаў. Кантралёры забракавалі і забаранілі рэалізоўваць харчовыя тавары, тэрмін прыгоднасці якіх закончыўся, на суму 30,7 тысячы рублёў. Устаноўленыя парушэнні касавай дысцыпліны, выяўленыя факты адсутнасці неабходнай нарматыўна-тэхналагічнай дакументацыі, у антысанітарным стане ўтрымліваюцца вытворчыя і дапаможныя памяшканні.
|