БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
40 прадстаўнікоў Брэсцкай вобласці стануць дэлегатамі Кангрэса Дэмакратычных Сілаў, які пройдзе 2 ліпеня ў Мінску. Паводле рашэння брэсцкага аргкамітэту па падрыхтоўцы кангрэсу, на форум паедуць 5 прадстаўнікоў ад партый, па 2 дэлегата ад прафзвязаў, нацыянальных суполак і сродкаў масавай інфармацыі, 8 чалавек - ад працоўнай групы Асамблеі недзяржаўных арганізацый брэсцкай вобласці. Астатнія дэлегаты будуць прадстаўляць рэгіянальныя грамадскія структуры. Сярод іх - кіраўнікі вядомых у вобласці аб`яднанняў "Стары горад", "Вежа", "Грамадзянскi форум", "XXI стагоддзе", рэгіянальнага адзелу фонда імя Льва Сапегі і некаторых іншых. Прадстаўнікі Брэсчыны спадзяюцца, што кангрэс дапаможа партыям, прафзьвязам и грамадскім аб`яднанням аб`яднаць высілкі ў справе ўсталявання дэмакратыі на Беларусі, паведамляе БелаПАН. |
http://brestonline.com/be/news/news126.html |