БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
Пакуль застаецца не даказанай ніводная з распрацоўваемых у Брэсцкай пракуратуры версіяў аб прычыне смерці 8-класніка СШ №30. У сераду, 21 лістапада, ён сышоў са школы пасля двух урокаў, а ў 18.10 міліцыянты дасталі яго з пятлі на шнурку ля смеццеправода на 11-ым паверсе жылога дома па вуліцы Кастрычніцкая рэвалюцыя, 3. Апытанне ў суседніх кватэрах дало, на жаль, не шмат інфармацыі, хаця малаверагодна, што хлапчук сам вырашыў звесці рахункі з жыццём, бо на целе нябожчыка засталіся сляды ад пабояў. |
http://brestonline.com/be/news/news1258.html |