БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

28 Чэрвеня 2000
Пашыраецца супрацоўніцтва з Польшчаю

 Закончыўся візіт дэлегацыі Брэсцкае вобласці на чале з галоўным "вертыкальшчыкам" Васілём Даўгалёвым у Польшчу. Пад час візіту абмяркоўваліся магчымасці крэдытавання польскімі банкірамі набыцця сельскагаспадарчай тэхнікі, у асноўным камбайнаў, для гаспадарак Брэсцкай вобласці. Падчас наведвання заводу аграпрамысловай тэхнікі ў Плоцку было дасягнута папярэднее пагадненне наконт пастаўкі 10-ці польскіх камбайнаў у вобласць. Калі кантракты будуць выгадныя для абодвух бакоў, крэдіторы дапамогуць зноў.
Таксама закраналася тэма стварэння сумесных беларуска-польскіх прадпрыемстваў у свабоднай эканамічнай зоне "Брэст".
Польская страхавая кампанія "Kuke" пацвердзіла сваю гатоўнасць страхаваць інвестараў, якія супрацоўнічаюць з Брэсцкай вобласцю.
У Варшаве брэсцкая дэлегацыя сутракалася з міністрам эканомікі Польшчы Бернардам Блашчыкам, які выказаўся за супрацоўніцтва з суседнімі рэгіёнамі Беларусі. У міністэрстве сельскай гаспадаркі дамовіліся аб наладжванні сумеснага прадпрыемства па вырошчванню садавіны і гародніны на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Бакі таксама выказалі гатоўнасць ладзіць сумесныя выставы тавараў ды абменьвацца інфармацыяй.

http://brestonline.com/be/news/news124.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая