БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь
|
24 чэрвеня ў Брэсце ў кватэры па вуліцы Смірнова была знойдзена забітай трэццякласніца адной з брэсцкіх школ. У дзяўчынкі выяўлены шматлікія тупыя параны галавы і некалькі колата-рэзаных ранаў грудзей і шыі. Міліцыя мяркуе, што злачынца пранік у кватэру ў 17.00 - 17.30, як раз у той час, калі маці дзяўчынкі адыходзіла ў краму. Мяркуецца, што загінуўшая сама адчыніла яму дзверы. Злачынца нічога не скраў: рэчы і каштоўнасці засталіся на мейсцы. Паводле начальніка аддзела крымінальнага вышуку УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзіміра Панфіленка, перадае БелапАН, пакуль падазраемага ў здзяйсненні злачынства няма, аднак існуе версыя, што гэты чалавек псіхічна ненармальны. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа па артыкулу 100 Крымінальнага кодэксу (злаўмыснае забойства з абцяжарваючымі абставінамі). Вядзецца следства. |
http://brestonline.com/be/news/news122.html |