БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

27 Чэрвеня 2000
Затрыманні берасьцейцаў у Наваградку

 24 чэрвеня у Наваградку (першае сталіцы Вялікага Княства Літоўскага) праводзілася гістарычнае сьвята, падчас якога імітавалася асада Наваградскага замку кшрыжакамі.
Падчас сьвята за нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг былі затрыманыя Сяргей Бахун, Васіль Андрасюк, Юрась Шульган зь Берасьця. Супрацоўнікі міліцыі сьцьвярджалі, што сьцяг «забаронены». У аддзяленьні міліцыі Андрасюк здолеў знайсьці словы, якія пераканалі міліцыянтаў у тым, што здаровы сэнс і закон у гэтым выпадку на баку затрыманых. Андрасюк папрасіў паказаць нарматыўны акт, які забараняе выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга – такога акта няма. Дарэчы, менавіта пад гэтымі сьцягамі змагаліся сярэднявечныя абаронцы Наваградскага замка.
Па матэр`ялах Хартыі`97.

http://brestonline.com/be/news/news121.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая