БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

27 Чэрвеня 2000
Кароляк не прыедзе, суд не разгледзіць

 Суд Ленінскага раёну Берасьця перанёс на нявызначаны тэрмiн разгляд скаргi ксяндза касьцёлу Узьдзьвiжаньня Сьвятога Крыжа Зьбiгнева Кароляка. Перанос зьвязаны з тым, што iсьцец -- грамадзянiн Польшчы -- адсутнiчае ў Беларусi й ня можа знаходзiцца ў зале суда. Польскi ксёндз быў затрыманы 18 сакавiка за парушэньне правiлаў знаходжаньня замежных грамадзянаў у Беларусi. Празь некалькi дзен пасьля затрыманьня яму вынесьлi адмiнiстрацыйнае папярэджаньне, а ў хуткiм часе -- штраф. Аднак, паводле прыхажанаў касцёла і шматлікіх назіральнікаў, галоўнай прычынай турбот ксяндза сталі нацягнутыя адносіны паміж мясцовымі ўладамі і Каролякам, які заўсёды вызначаўся вольнадумствам. У красавiку пракурор Ленiнскага раёну Берасьця на падставе папярэджаньня й штрафу санкцыянаваў дэпартацыю ксяндза. Згодна з гэтай пастановай, апальнаму сьвятару забаронены ўезд у Беларусь на працягу 10 гадоў. Напрыканцы траўня Кароляк пакiнуў краiну. Кардынал Казiмер Сьвёнтак адправiў ксяндза ў адпачынак на нявызначаны тэрмiн, але не пазбавiў яго прыходу ў Берасьці. Разгляд скаргi Кароляка ў сувязi з вынясеньнем яму адмiнiстрацыйнага папярэджаньня пераносiўся чатыры разы. Юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэту Їгар Кабалік, прадстаўляючы інтарэсы ксяндза, лічыць дзейнасць суда беззаконнем. Судзьдзя лiчыць неабходным прысутнасьць на працэсе самога iстца, аднак Кароляк ня можа прыехаць у Беларусь з-за вышэйзгаданай пастановы аб дэпартацыi.

http://brestonline.com/be/news/news120.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая