БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

31 Кастрычніка 2001
На Брэстчыне становіцца менш здаровых цяжарных жанчын

 У Брэсцкай вобласці ў апошнія гады павялічваецца колькасць цяжарных жанчын, якія маюць розныя паталогіі. Да такога несуцяшальнага вываду прыйшлі медыкі Брэсцкага радзільнага дома. Паводле іх даных, у 1992 годзе колькасць здаровых парадзіх складала палавіну, а сёлета такіх налічвецца ўжо менш як 30 працэнтаў. Гэта адбіваецца і на павелічэнні прыроджаных захворванняў у дзяцей, што адзначаецца ў кожнага чацвёртага малыша, які з''явіўся на свет.
Напрыклад, у гэтым годзе ў 61 хворай на сіфіліс жанчыны нарадзіліся дзеці, у якіх выяўлена тая ж хвароба. Яшчэ 183 парадзіхі мелі іншыя захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам. Статыстыка паказвае, што часцей сталі нараджаць наркаманкі. І ў некаторых малышоў, што з''явіліся на свет ад такіх маці, выяўлены прыметы залежнасці ад наркотыкаў. Але асаблівую трывогу ў медыкаў выклікае той факт, што ў гэтым годзе ў вобласці нарадзіліся трое дзяцей ад ВІЧ-інфіцыраваных маці.

http://brestonline.com/be/news/news1189.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая