БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

30 Кастрычніка 2001
Дырэктыва на звальненні

 Калгасную працу на адміністрацыйных пасадах мусяць страціць зараз на Брэстчыне 2.600 спецыялістаў з сярэднетэхнічнай і вышэйшай адукацыяй. Гэту лічбу арыфметычным метадам вызначылі ў аблвыканкаме паводле дэклараванага «зверху» скарачэння персаналу ўпраўленцаў да 10 %. У тэлефанаграме, дасланай на месцы, патрабуецца правесці кампанію звальненняў дзеля эканоміі заработнай платы і транспартных выдаткаў. Сацыяльныя гарантыі захоўваюцца ў выпадку пераходу дыпламаваных спецыялістаў на шараговую працу на фермах ці ў паляводстве.
Чарговы кадравы ператрус, аднак, набыў фармальны характар, бо шмат якія канторскія пасады існавалі толькі ў штатным раскладзе, а іншыя былі запоўненыя па сумяшчальніцтве. Нельга прызнаць удалым і прапагандуемы дзеля прыкладу іншым досвед Пінскага райвыканкама, які, сапраўды, дамогся скарачэння 130 чалавек з пасадаў у калгасах. Тут нават ахвотнікі з іх ліку стаць фермерам ужо не паспеюць да вясны атрымаць зямлю і банкаўскія крэдыты.

http://brestonline.com/be/news/news1184.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая