БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

30 Кастрычніка 2001
Страйк здабыў адтэрміноўку

 Сваімі пагрозамі «нарабіць шуму» брэсцкія гандляры дробнаштучным таварам дамагліся ад гарадской улады часовай адтэрміноўкі гігіенічнай рэгістрацыі абутку, адзення, кавы, рыбных кансерваў і г.д. Забарона накладзеная толькі на продаж без талона якасці дзіцячых цацак.
Праўда, супярэчлівы між прадстаўнікамі ўлады і гандлёвым людам канфлікт даў нараджэнне мясцовай ініцыятыве аб заснаванні так званага сертыфікату даверу між прадаўцом і пакупніком. Паперу з прозвішчам, датай, назвай тавару і яго коштам можа атрымаць кожны, хто робіць пакупку. Хаця гэта і прымітыўная форма абавязацельстваў, але многія лічаць, што яна лепш, чым новы скачок коштаў з-за неабходнасці ўключаць у іх суму за гігіенічную рэгістрацыю. Нагадаем, зараз яна складае ад 2.000 рублёў за кожную рэч на паліцы.

http://brestonline.com/be/news/news1183.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая