БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

30 Кастрычніка 2001
Камерсанты перабіваюць цану дзяржавы

 Як адзначыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Эдуард Сакалоў, асноўныя прагнозныя паказчыкі выканалі 70% прадпрыемстваў рэгіёна. На 1 кастрычніка запасы гатовай прадукцыі на складах знізіліся на 18% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Разам з тым 60% стратаў па вобласці прыпадае на прамысловыя прадпрыемствы. У грашовым выражэнні гэта складае 13,4 мільярда рублёў.
Брэсцкая вобласць не выканала два з дзесяці прагнозных паказчыкаў — па росце аб’ёмаў прадукцыі сельскай гаспадаркі і тэмпах росту платных паслугаў. Што да сельскай гаспадаркі, то ў цэлым, сказаў Сакалоў, маюць месца станоўчыя зрухі як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве. Аднак сёлета прагнозныя паказчыкі не выкананыя з-за зніжэння аб’ёмаў вытворчасці бульбы, збожжа і агародніны. Як лічаць у аблвыканкаме, дрэнна праводзіцца закупка маладняку ў насельніцтва — закуплена ўсяго 48% ад плана. Актывізаваліся камерсанты, таму сельскія жыхары прадаюць ім маладняк па больш высокіх цэнах.
На сельскую гаспадарку прыпадае і большая частка даўгоў па зарплаце. Паводле звестак на 26 кастрычніка, яны склалі 762 мільёны рублёў, 741 мільён з іх — даўгі працаўнікам сяла.

http://brestonline.com/be/news/news1182.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая