БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

27 Верасьня 2001
Скончыўся Трэйці нацыянальны фэстываль беларускіх фільмаў

 Урачыстае закрыцьцё Трэйцяга нацыянальнага фэстывалю беларускіх фільмаў адбылося ўвечары 26 верасьня ў Берасьцейскім абласным тэатры драмы й музыкі. За пяць дзён фэстывалю гледачы й журы прагледзелі 14 мастацкіх, сем анімацыйных і 25 дакумэнтальных фільмаў. Галоўны прыз "Крыштальны бусел" - за лепшае ўвасабленьне нацыянальнай тэмы - не ўручаўся. Не вызначыла журы на чале зь літоўскім кінарэжысэрам Гіцісам Лукшасам і ляўрэата ў намінацыі за лепшую жаночую ролю. Найбольшую колькасьць прызоў атрымала стужка "У жніўні 44-га" рэжысэра Міхаіла Пташука. Яна атрымала ўзнагароды ў трох намінацыях - за лепшы мастацкі фільм, за лепшую мужчынскую ролю (актор Яўген Міронаў), за лепшае гукавое рашэньне (гукаапэратар Сяргей Чупроў). Лепшым анімацыйным фільмам фэстывалю названая "Дзівосная вячэра на куцьцю" рэжысэра Ірыны Кадзюковай ("Беларусьфільм"), лепшым дакумэнтальным - твор Віктара Аслюка "Андрэевы камяні" (студыя "Летапіс"), а лепшай студэнцкай працай - "Нябога" рэжысэра й апэратара ў адной асобе Ларысы Кабэрнік ("Беларускі відэацэнтар").

http://brestonline.com/be/news/news1087.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая