БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

25 Верасьня 2001
Разбітая «Масква»

 На раздзяляльнай паласе Маскоўскай шашы ў Брэсце ад наезду аўтамашынай разбіты чырвоны знак з надпісам «Масква» і выявай «залатой» пяцікутнай зоркі. Ніхто не прыбірае пашкоджаную да пачварнага выгляду архітэктурную форму ўжо цягам тыдня, што дае падставы для шматлікіх з’едлівых чутак у горадзе. Насельніцтва яшчэ памятае, як аўральным чынам рамантавалі гэты кавалак галоўнай вуліцы і дабудоўвалі паблізу царкву да сустрэчы А.Лукашэнкі і маскоўскага патрыярха Аляксія ІІ. Матэрыяльныя затраты на паказуху аказаліся настолькі спусташальнымі для гарадскога бюджэту, што зараз не хапае мізеру сродкаў, каб аднавіць «разбомбленую» Маскву ў чарадзе вулічных сімвалаў гарадоў-герояў.

http://brestonline.com/be/news/news1080.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая