БрэстOnline.com: Навіны з Брэста, Беларусь

30 Жніўня 2001
Ад дзьвярэй да дзьвярэй ў Берасьці

 У Берасьці працягваецца акцыя “ад дзьвярэй да дзьвярэй”, якую праводзіць грамадзкая арганізацыя “Дздзіч”. Акцыя пачалася тры дні таму і працягнецца да 5 верасьня.
Пад час акцыі актывісты арганізацыі абыходзяць кватэры дамоў, што знаходзяцца ў Цэнтральным раёне гораду. Усяго гэта 6,5 тысячаў кватэраў. Маладыя людзі, апранутыя ў майкі з сымболікай кампаніі “Выбірай”, раздаюць буклеты, запрашаючы людзей прыйсьці на выбары 9 верасьня. Паралельна яны запытываюца пра намеры выбаршчыкаў, за каго аддаць свой голас. Паводле папярэдняй інфармацыі, амаль 85% маюць намер прагаласаваць. Аднак пакуль большая частка насельніцтва ня вызначылася, за каго яны будуць галасаваць. На думку кіраўніка “Дзедзіча” Зьміцера Шыманскага, выбарачнае правядзеньне кампаніі ў асобна ўзятым раёне горада дазволіць пасьля падвядзеньня вынікаў выбараў ацаніць эфэктыўнасьць гэтага мерапрыемства – ці паўплывала кампанія “выбірай” на ўдзел у галасаваньні.
4 верасьня ў рамках кампаніі “ВЫБІРАЙ” Дзедзіч праводзіць мерапрыемства для студэнтаў ВНУ. Ім будуць раздаваць спэцвыпуск газэты “Дзедзіч”, прысьвечаны перадвыбарчай тэматыцы, і студэнцкія газэткі і каляндарыкі.

http://brestonline.com/be/news/news1022.html

 Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на БрэстOnline.com абавязковая