Вялікую небяспеку для здароўя таіла ў сабе знаходка, якую выявіла ў сваім часовым збудаванні 60-гадовая брастаўчанка. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе ўпраўлення МНС, 29 ліпеня жанчына пазваніла ва ўпраўленне МНС і расказала, што ў час прыбірання памяшкання знайшла ёмістасць прыкладна з 20 грамамі вадкасці, падобнай на ртуць. Звяно хіміка-радыяцыйнай разведкі МНС, якое выехала на месца здарэння, пацвердзіла апасенні гаспадыні. Да таго ж у памяшканні выратавальнікі знайшлі яшчэ нямала шарыкаў разлітага металу. Усяго яны тут сабралі 650 грамаў ртуці, пасля чаго правялі дэмеркурызацыю. Гэтым выпадкам зацікавілася следчая група Ленінскага РАУС Брэста. Следчыя высветлілі, што часовае збудаванне некаторы час наймаў жыхар Івацэвіцкага раёна, рознарабочы. Два месяцы таму ён выехаў у невядомым напрамку, пакінуўшы пенсіянерцы, як аказалася, такі небяспечны "падарунак".
Крыніца: Белта |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |