click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

30 Ліпеня 2001
“ЗУБАР” у Берасьцi ўзяў удзел у сьвяце гораду

 Актывiсты моладзевага руху "Зубар" правялi ў Берасьцi шэраг акцыяў, прысьвечаных зьнiклым у Беларусi асобам i маючым адбыцца прэзыдэнцкiм выбарам. Падчас адной з такiх акцыяў мiлiцыя затрымала непаўнагадовага падлетка.
Свае акцыi актывiсты руху "Зубар" ладзiлi ў мiнулыя выходныя, калi ў Берасьцi адзначалi сьвята гораду. Удзельнiкi акцыi зьяўлялiся ў месцах, дзе адбывалiся самыя шматлюдныя мерапрыемствы, i адразу прыцягвалi ўвагу мiнакоў.
Так, у суботу прадстаўнiкi гэтай арганiзацыi ўтварылi адмысловы ланцуг, трымаючы ў руках вялiкiя фотаздымкi знiклых на Беларусi людзей – Юрыя Захаранкi, Вiктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмiцера Завадзкага i намаляванае чырвонай фарбаю пытаньне: "Дзе яны?" На працягу дня такiя ланцужкi раптоўна зьяўлялiся каля Цэнтру моладзевай творчасьцi, на так званым Кобрынскiм плоце, на прыпынках грамадзкага транспарту ды ў iншых месцах.
У нядзелю, калi зарганiзаваныя берасьцейскiмi ўладамi сьвяты ладзiлiся ўжо ў гарадзкiм парку культуры i адпачынку, тут таксама зьявiлiся "Зубры". Пiльныя мiлiцыянты адсочвалi iхны рух па тэрыторыi парку i ўрэшце а полове сёмай вечара затрымалi 14-гадовага хлопца. Непасрэдна затрыманьне праводзiў iнспэктар у справах непаўнагадовых пры адмiнiстрацыi Ленiнскага раёну Берасьця Ўладзiмер Саценка: яму падалося, што пудзiла, якое трымаў у руках падлетак, вельмi нагадвала выяву Аляксандра Лукашэнкi.
Хлопца адвезьлi ў Ленiнскi РАУС, дзе супрацоўнiкi мiлiцыi пагражалi завесьцi на яго крымiнальную справу за ўдзел у гэтай акцыi. Пасьля складаньня пратаколу мiлiцыянты выклiкалi бацькоў затрыманага i адпусцiлi яго дахаты.
Цiкава, што ў той жа час мiлiцыя нiяк не рэагавала на паводзiны iншых маладых людзей, якiя ўвечары 29 лiпеня былі нападпiтку, перакрывалi рух транспарту, кiдалi на праезжую частку бутэлькi з-пад пiва. Сёньня ў Берасьцейскiм гарвыканкаме вымушаныя былi прызнаць, што па колькасьцi правапарушэньняў i пакiнутага сьмецьця гэтаму сьвяту горада ня было роўных.

Крыніца: Беларуская служба Радыё Свабода, www.svaboda.org | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY