click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

30 Ліпеня 2001
Беларускі крымінал на расійскіх «фальшыўках»

 Істотна паменшыць колькасць патрыманых іншамарак у Брэсце ўдалося групе сваіх і «залётных» махляроў. Адсочваючы па газетных аб’явах прапановы па продажу аўтамабіляў ад 8 гадоў і старэй, купцы прапаноўвалі найбольш зручныя ўмовы. Пры сустрэчы яны перадавалі ўладальніку легкавіка немалую для яго суму валюты ў заклад, а самі ад’язджалі нібыта праверыць аўто на хуткасць. Пакупнікі не вярталіся, а гаспадар не кідаўся ў вышук, бо «баксы» ад іх хоць і былі фальшывымі, але настолькі высокай якасці, што некаторыя і па сённяшні дзень не падазраюць, як іх нахабна абдурылі.
І ўсё-такі пасля шэрагу заяваў міліцыі ўдалося затрымаць жыхароў Слуцка, Салігорска і Брэста, у якіх на руках былі буйныя сумы 100-доларавых і расійскіх купюраў па 500 рублёў. Але на месцы нават дасведчаныя «валютчыкі» не здолелі распазнаць «ліпу». Між тым падследныя зараз прызнаюцца, што выконвалі чужыя загады са Стаўрапольскага краю. Аўтамашыны даверлівых беларусаў пераганяліся ў Расію на перапродаж за сапраўдныя грошы.

Крыніца: Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, Наша Свабода | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY