У ноч з 26 на 27 лiпеня ў цэнтры Берасьця — на праспэкце Машэрава i на вулiцы Савецкай — былi ўзьнятыя вялiкiя бел-чырвона-белыя сьцягi. Адказнасьць за гэта ўзяў на сябе знакамiты Мiрон, якi вырашыў такiм чынам павiншаваць берасьцейцаў з нагоды гадавiны прыняцьця Дэклярацыi дзяржаўнага сувэрэнiтэту Беларусi. Да ўсяго сапраўным Днём свабоды й незалежнасьцi стаў сёньняшнi дзень для кiраўнiка мясцовае суполкi "Маладога Фронту" Сяржука Бахуна, якi выйшаў на волю пасьля дзесяцi сутак адмiнiстрацыйнага арышту.
Крыніца: Беларуская служба Радыё Свабода, www.svaboda.org |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |