У Брэсцкай вобласьці адзначаюцца выпадкі перашкоды працы ініцыятыўнай групы, якая зьбірае подпісы ў падтрымку Сямёна Домаша. Як паведаміла БелаПАН каардынатар грамадзянскай ініцыятывы па незалежным назіраньні ў Брэскай вобласьці Іна Апанасенка, 22 чэрвеня ў Століне трапіла пад вобыск кватэра Дзяніса Марчанка, дзе знаходзіцца штаб ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Домаша. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі кампутар, прынтар, факс-мадэм, дыскеты, а таксама сьпісы ініцыятыўнай групы Домаша па Столінскім раёне і інструкцыі па збору попісаў. У Драгічыне 23 чэрвеня падчас збору подпісаў быў затрыманы Віктар Пракопчык. Яго даставілі ў райадзьдзел міліцыі, але хутка адпусьцілі без складаньня пратаколу. 25 чэрвеня ў Кобрыне быў затрыманы Ягор Вяршыла. Яму прад’явілі абвінавачваньне ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету, бо ў руках ён трымаў аб’яву наступнага зьместу: “Паважаныя выбаршчыкі! Тут вы можаце пакінуць свой подпіс за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты С.М.Домаша”. Праз 15 хвілінаў пасьля затрыманьня Ягор Вяршыла быў адпушчаны; пратакол таксама не складаўся.
Крыніца: Хартыя'97 |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |