Трынаццатым сёлета па ліку прызямленнем у пустуючым аэрапорце «Брэст» зафіксаваны 24 чэрвеня ранішні 8-гадзінны рэйс з пасажырам Паўлам Барадзіным. Мяркуючы па адсутнасці на аднаматорным лёгкім самалёце якіх-небудзь апазнавальных знакаў, акрамя невялікай выявы на «хвасце» расійскага сцяжка, цяперашні пераследны швейцарскай пракуратурай карыстаецца паслугамі прыватнай авіякампаніі. Паводле паказанага на брэсцкай тэлевізіі сюжэта аб сустрэчы П.Барадзіна са старшынём аблвыканкама В.Далгалёвым, масквіч хрысціўся на паласе і гаварыў, што мае на мэце пакланіцца памяці абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Як вядома, гэта рабіў у той дзень ягоны сябра і заступнік А.Лукашэнка.
Крыніца: Мікола НЯЗЛОМНЫ, Наша Свабода |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |