click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

31 Траўня 2001
Інвестыцыі для брэсцкага «катла»

 На міжнародным беларуска-польска-дацкім семінары пад назовам «Зніжэнне экалагічнай пагрозы, выкліканай назапашваннямі глеевага асадку на брэсцкіх ачышчальных збудаваннях» прынятае рашэнне аб пачатку фінансавання сумеснага праекта.
Праграма першачарговага інвесціравання прадугледжвае пастаўку абсталявання па абязводжванні асадку, яго ўшчыльненні, а таксама рамонт і аднаўленне так званых лагунаў, куды на працягу сутак горад скідвае 350 тонаў бруднай паўвадкай масы з прадпрыемстваў, жылля і вуліцаў. Дацкае Агенцтва абароны навакольнага асяроддзя (DEPA) прадастаўляе для гэтых мэтаў ураду Беларусі грант у 2,2 мільёна еўра. Памеры наступнага фінансавання наўпрост залежаць ад выканання пісьмовых дамоўленасцяў па выпраўленні арганізацыйных, структурных і кантрольных функцыяў у дзейнасці ачышчальных збудаванняў, якія апынуліся зараз на мяжы экалагічнай катастрофы.
Увогуле, міжнародны праект разлічаны на 20-гадовы тэрмін з агульным аб’ёмам заходніх інвестыцыяў 9,7 мільёна еўра (45% ад агульных укладанняў). Другую частку фарміруюць мясцовыя фонды, польская крыніца і донарская праграма TACIS Еўрасаюза. Па велічыні каштарысных затратаў не цяжка ўявіць, якога маштабу праблемы існуюць зараз на адкрытых рэзервуарах у непасрэднай блізкасці ад мяжы, на правым беразе Буга з ягонай імклівай плынню ў бок Варшавы. У «азёрах» з памыямі зараз 250 тысяч кубаметраў густога асадку. ("Галіна БАРАВАЯ, Наша Свабода")

Крыніца: | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY