click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

30 Сакавіка 2001
У Бярозе забаранілі пікет у падтрымку (!) Лукашэнкі

 Бярозаўскi райвыканкам забаранiў правядзеньне ў гэтым горадзе пiкету ў падтрымку палiтыкi ды эканамiчнага курсу Аляксандра Лукашэнкi. Пiкет плянавалася правесьцi 1 красавiка – у Дзень сьмеху.
Заяўка ў райвыканкам была пададзеная ад iмя жыхара Бярозы Сяржука Русецкага. Ён выказаў жаданьне разам з сябрамi выйсьцi на галоўную плошчу гораду з адмысловымi плякатамi. Плякаты павiнны былi cьведчыць, што грамадзкасьць Бярозы хоча падзякаваць Аляксандра Рыгоравiча за зробленае, павiншаваць са сьвятам 1 красавiка ды пяцiгодзьдзем з моманту падпiсаньня беларуска-расейскай саюзнай дамовы.
Але рэакцыя мясцовых уладаў на пададзеную заяўку была катэгарычная. У адказе, атрыманым за подпiсам кiраўнiка бярозаўскай вэртыкалi Iльлi Малейцiна, гаворыцца, што райвыканкам адмаўляе ў правядзеньнi гэтай акцыi. Прычынай было названае тое, што (далей цытую) "згаданая ў заяве мэта пiкету несапраўдная, а абраная форма мерапрыемства не адпавядае мэце".
Па словах Сяржука Русецкага, якi зьяўляецца актывiстам дэмакратычнай апазыцыi ў горадзе, такi адказ можна расцэньваць як сьведчаньне таго, што бярозаўскiя ўлады ня лiчаць сапраўдным палiтычны ды эканамiчны курс Аляксандра Лукашэнкi, i не жадаюць яго падтрымлiваць. Адначасова з адказу вынiкае, што мясцовая "вэртыкаль" вельмi несур'ёзна ставiцца да хаўрусу з Расеяй i не плянуе нiякiх сьвяточных мерапрыемстваў з нагоды так званага Дня яднаньня. Гэта тычыцца ня толькi Бярозы, але й iншых раённых цэнтраў Берасьцейшчыны. Першакрасавiцкi Дзень сьмеху i прымеркаваныя да яго мерапрыемствы успрымаюцца як куды больш адказная i вартая ўвагi падзея. (Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць, Беларуская служба Радыё Свабода, www.svaboda.org)

Крыніца: | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2009 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY